Рамеснікі Прыдзвіння змогуць прасоўваць свае творы ў інтэрнэце

Ремесленники Придвинья смогут продвигать свои творения в интернете
Арганізатары праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне надомнай самазанятасці» ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь запусцілі міжнародную вэб-платформу для прасоўвання тавараў ручной працы жыхароў прыгранічных рэгіёнаў.

Арганізатары праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне надомнай самазанятасці» ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь запусцілі міжнародную вэб-платформу для прасоўвання тавараў ручной працы жыхароў прыгранічных рэгіёнаў.

Цяпер на трохмоўным сайце www.laby co кожны майстар Віцебшчыны і Латгаліі зможа размясціць інфармацыю пра сябе, паказаць свае працы і выставіць іх на продаж, пакінуць відэа з майстар-класамі, пагутарыць з іншымі рамеснікамі. А патэнцыйныя пакупнікі – набыць вырабы, якія спадабаліся.

Стварэнню інтэрнэт-платформы папярэднічала вялікая праца па павышэнні эканамічнай актыўнасці насельніцтва ў прыгранічных рэгіёнах. У першую чаргу гэта тычыцца тых, хто працуе на даму і не належыць да прафесійных аб'яднанняў рамеснікаў, а значыць, мае мала магчымасцей для прасоўвання сваіх тавараў. Такія людзі валодаюць практычнымі навыкамі стварэння арыгінальных і самабытных вырабаў ручной працы, але часта не ведаюць асноў прадпрымальніцкай дзейнасці. Таму адной з задач праекта было правядзенне семінараў для авалодання спецыяльнымі ведамі аб поўным цыкле раскруткі мастацтва рамесніка – ад распрацоўкі праекта да рэалізацыі прадукту пакупніку. Семінары «Садзейнічанне надомнай самазанятасці» адбыліся ў Віцебску з удзелам латышскіх рамеснікаў, а таксама ў Даўгаўпілсе і Рэзекнэ, дзе пабывалі прыдзвінскія майстры. Падчас гэтых візітаў прайшлі выставы вырабаў ручной працы, з якімі маглі азнаёміцца мясцовыя жыхары латышскіх гарадоў на святочных кірмашах і жыхары Віцебшчыны падчас фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» і фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» у Гарадку.

Праект рэалізовываўся на працягу года за кошт сродкаў Еўрапейскага саюза. Кіруючым партнёрам з'яўляўся латвійскі фонд «Верус», партнёрам – Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў пры падтрымцы Культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна». Вынік іх сумеснай дзейнасці цешыць, як і прывітальныя словы на старонцы інтэрнэт-рэсурсу: «Laby» – гэта сайт, які распавядае пра людзей, што ствараюць унікальныя і арыгінальныя рэчы ў Латвіі, Беларусі, іншым пункце свету, кожны ў сваім доме. Гэта гісторыя пра рашучых людзей, якія аддаюць перавагу рабіць тое, што яны любяць».

Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"