Рамонтныя брыгады энергетыкаў абласцей Беларусі сустрэнуцца на спаборніцтвах у Віцебску
Спаборніцтвы брыгад па рамонце і абслугоўванні размеркавальных электрычных сетак пройдуць з 26 па 30 чэрвеня на базе філіяла "Вучэбны цэнтр" РУП "Віцебскэнерга". У конкурсе прафесійнага майстэрства прымуць удзел каманды шасці абласных энергосістэм (РУП "Брэстэнерга", "Віцебскэнерга", "Гомельэнерга", "Гроднаэнерга", "Мінскэнерга" і "Магілёўэнерга").
Спаборніцтвы ўключаюць 7 этапаў. Удзельнікам трэба будзе прадэманстраваць навыкі па рамонце і абслугоўванні ліній электраперадачы, арганізацыі рамонту на вышыні, а таксама навыкі аказання першай дамедыцынскай дапамогі. Энергетыкі таксама пройдуць праверку тэарэтычных ведаў. Падчас спаборніцтваў запланавана правядзенне тэматычнай выставы прадпрыемстваў - распрацоўшчыкаў абсталявання, тэхналогій абслугоўвання і рамонту электраабсталявання, а таксама сродкаў забеспячэння электрабяспекі.
Алена Ціханава - БЕЛТА.