Рэнтабельнасць стане галоўным паказчыкам эканомікі ў наступнай пяцігодцы - А.Лукашэнка
30 жніўня, Мазырскі раён /Таццяна Паляжай – БЕЛТА/. Рэнтабельнасць стане галоўным паказчыкам эканомікі ў наступнай пяцігодцы. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы будзем глядзець на дынаміку прыросту, але галоўным паказчыкам будзе рэнтабельнасць, на гэта і настройвайцеся", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што з буйнымі навацыямі ў сельскай гаспадарцы ў асноўным у краіне скончылі. "У наступнай пяцігодцы іх трэба завяршыць. Цяпер трэба будзе праверка правільнасці выбранага курса, даводка аграгарадкоў і кропкавыя ўліванні грашовых сродкаў у канкрэтныя напрамкі праграмы", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, "што ні ў якім разе нельга дапусціць распылення сродкаў". У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць выканання наймацнейшай дысцыпліны і тэхналагічных нормаў.
"Аднак яшчэ раз падкрэслю, што галоўным павінна стаць дынаміка па ўсіх напрамках і рэнтабельнасць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-