Рэнтабельнасць у Віцебскай вобласці сёлета павялічылася ў два разы
Пра гэта распавёў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на нарадзе з удзелам Прэзідэнта, якая адбылася ў Віцебскім раёне.
Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што ў цэлым дынаміка за тры месяцы бягучага года склалася станоўчая. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі склала 103,2 працэнта, будаўніча-мантажныя работы — 126 працэнтаў, рознічны тавараабарот — 102 працэнты, экспарт тавараў — 106 працэнтаў. Зніжаны затраты, больш паступіла прамых замежных інвестыцый. Выкананы планы па працаўладкаванні.
— Усе гэтыя паказчыкі ствараюць станоўчую фінансавую сітуацыю. Рэнтабельнасць у гэтым годзе павялічылася практычна ў два разы. У мінулым годзе за тры месяцы было 3,2 працэнта, у гэтым годзе — 6,3 працэнта, — канстатаваў Мікалай Шарснёў.