Рэспубліканскія спаборніцтвы па аўтакросе пройдуць гэтымі выходнымі пад Віцебскам

Республиканские соревнования по автокроссу пройдут в эти выходные под Витебском

Аматары актыўнага адпачынку і экстрыму збяруцца ў аграгарадку Тулава Віцебскага раёна 17 і 18 кастрычніка на рэспубліканскіх спаборніцтвах па аўтакросе, прысвечаных Дню аўтамабіліста і дарожніка.

Як адзначыў спецыяліст па спартыўнай працы абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Ловец, у традыцыйным заездзе аўтагоншчыкаў возьмуць удзел наймацнейшыя спартсмены розных узростаў з Беларусі і Расіі, якія будуць спаборнічаць у розных класах аўтамабіляў у залежнасці ад аб'ёму рухавіка. Гонкавая праграма пройдзе ў два этапы. У першы спаборніцкі дзень адбудуцца заезды класаў «Д-1» і «Нацыянальны-2000», у другі — «Д-1-Юніёр», «Д-2» і «Д-3-спрынт».
Эфектныя прабуксоўкі і заносы, нечаканыя павароты на поўнай хуткасці, «чыстыя» абгоны і кантактная барацьба — усё гэта з нецярпеннем чакаюць гарачыя заўзятары. Пілоты прадэманструюць недзюжыну волю заняць лідарскія пазіцыі, тонкі тактычны разлік, а таксама майстэрства кіравання.

Вольга Булавка, «Віцебскія весці».