Рэспубліканскія спаборніцтвы па лазер-рану збяруць каля 400 удзельнікаў у Віцебску
Малады від спорту лазер-ран (яго такім прызналі ў 2015 годзе) уключае ў сябе бег і стральбу з лазернага пісталета па мішэні. У рэспубліканскіх спаборніцтвах возьмуць удзел каля 400 беларускіх спартсменаў. Прыедуць у Віцебск людзі розных узростаў: ад шасці і старэйшыя за 70 гадоў. Даўжыня дыстанцый будзе вар'іравацца ў залежнасці ад узроставай катэгорыі спартсменаў: ад 800 да 1,6 тыс.м. Па ходзе пераадолення адрэзкаў дыстанцыі спартсменам трэба будзе прайсці некалькі агнявых рубяжоў.
Пераможцы і прызёры будуць вызначаны ў кожнай заяўленай узроставай катэгорыі (усяго іх 11), якіх узнагародзяць медалём і дыпломам. Кожны спартсмен атрымае сувенір і сертыфікат удзельніка.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Беларуская федэрацыя сучаснага пяціборства, упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, гарвыканкам і Міжнародны саюз сучаснага пяціборства (UIPM).