Рэспубліканскі этап школьных алімпіяд па замежных і беларускай мовах праходзіць на Віцебшчыне
На гэтым тыдні, падчас школьных канікул, Віцебск і Полацк прымаюць больш за 300 удзельнікаў рэспубліканскага этапу прадметных алімпіяд па пяці замежных і беларускай мовах і літаратуры. Урачыстае адкрыццё свята ведаў прайшло ў абласной філармоніі.
Прывітаўшы вучняў, а таксама больш за 60 кіраўнікоў каманд і членаў журы, начальнік упраўлення адукацыі Дзмітрый Хома падкрэсліў, што на Віцебшчыне створана выдатная база для вывучэння замежных моў, да прыкладу, у Віцебску ў чатырох з дзевяці гімназій ім надаецца асаблівая ўвага. У сваю чаргу ўпаўнаважаны Міністэрства адукацыі Беларусі Ала Казючиц адзначыла высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і паабяцала кампетэнтнае і непрадузятае судзейства спаборніцтваў юных інтэлектуалаў.
Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці».