Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі
6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) падвёў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар РІКВ Мікалай Феськоў.
Усе сертыфікаты будуць выдадзены абітурыентам у бліжэйшы час.
ЦТ па беларускай мове адбылося 14 чэрвеня. Было зарэгістравана 53 тыс. 167 абітурыентаў, не з'явіліся 1 тыс. 156, прайшлі 52 тыс. чалавек. Абсалютных (100-бальных) вынікаў - 5, нулявых вынікаў - 3. Мікалай Феськоў падкрэсліў, што абітурыенты, якія атрымалі 0 балаў, не змогуць далей працягнуць удзел у уступнай кампаніі. Высокія вынікі (ад 100 да 50 балаў) паказалі 17% паступаючых. Сярэдні бал па гэтай групе - 65,03. Вынікі 49-20 балаў - у 53% абітурыентаў, яны атрымалі ў сярэднім 31,4 бала. У цэлым сярэдні бал па беларускай мове склаў 31,11.
15 чэрвеня адбылося ЦТ па рускай мове. Усяго зарэгістравана 96 тыс. 591 абітурыент, не з'явіліся 2 тыс. 84 абітурыенты, прайшлі 94 тыс. 491 абітурыент. 100-бальных вынікаў было 7, нулявых - 9. Сярэдні бал па групе з высокімі вынікамі - 65,71, па групе з сярэднімі - 31,03. Сярэдні бал усіх удзельнікаў ЦТ па гэтым прадмеце - 30,48.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі прайшло 17 чэрвеня. На ЦТ было зарэгістравана 22 тыс. 90 абітурыентаў, не з'явіліся 662 абітурыенты, прайшлі 21 тыс. 427. Абсалютных і нулявых вынікаў - па 4. Сярэдні бал у групе балаў 100-49 склаў 64,13 бала, у сярэдняй групе (48-26 балаў) - 34,32. Сярэдні бал усіх удзельнікаў ЦТ па гэтым прадмеце - 34,88.
ЦТ па матэматыцы прайшло 19 чэрвеня. На гэтае выпрабаванне было зарэгістравана 103 тыс. 572 абітурыенты, не з'явіліся 3 тыс. 239 чалавек, прайшлі 100 тыс. 321 абітурыент. Абсалютных (100-бальных) вынікаў - 33, нулявых - 490. Сярэдні бал па групе з высокімі вынікамі (100-36 балаў) - 54,56, з сярэднімі - (35-12 балаў) - 19,67 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 21,56.
21 чэрвеня прайшло ЦТ па грамадазнаўстве. Усяго зарэгістраваліся 11 тыс. 551 абітурыент, не з'явіліся 162 абітурыенты, прайшлі 11 тыс. 89. Абсалютных вынікаў - 6, нулявых - 3. Высокія вынікі (ад 100 да 54 балаў) атрымалі 17% абітурыентаў. Сярэдні бал па гэтай групе склаў 69,1. У групе са сярэднімі вынікамі (53-28 балаў) сярэдні бал склаў 37,69. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 38,26.
ЦТ па хіміі адбылося 22 чэрвеня. Было зарэгістравана 15 тыс. 776 абітурыентаў, не з'явіліся на ЦТ 425 абітурыентаў, прайшлі 15 тыс. 531 абітурыент. 100-бальныя вынікі набралі 5 абітурыентаў, нулявыя вынікі атрымалі трое паступаючых. Ад 100 да 50 балаў атрымалі 17% абітурыентаў. Сярэдні бал у гэтай групе склаў 64,44 бала. Ад 49 да 21 бала атрымалі 53% абітурыентаў. Сярэдні бал тут склаў 30,56. А сярэдні бал усіх удзельнікаў выпрабавання - 31,66.
ЦТ па сусветнай гісторыі найноўшага часу адбылося 23 чэрвеня. Было зарэгістравана 1 тыс. 997 абітурыентаў, не з'явіліся 100 абітурыентаў, прайшлі 1 тыс. 897. Абсалютных вынікаў не набраў ніхто з абітурыентаў. Высокія вынікі (ад 100 да 53 балаў) атрымалі 17%, сярэднія балы (52-25) - 53% абітурыентаў. Сярэдні бал у першай групе - 66,05 бала, у другой - 35,19 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 35,54 бала.
ЦТ па фізіцы прайшло 25 чэрвеня. Усяго было зарэгістравана 45 тыс. 770 абітурыентаў, не з'явіліся 2 тыс. 179, прайшлі 43 тыс. 586 чалавек. Абсалютных (100-бальных) вынікаў - 2, нулявых - 79. Высокія вынікі набралі 17% абітурыентаў, яны атрымалі ад 100 да 27 балаў. Сярэднія вынікі ў 53% абітурыентаў, якія атрымалі ад 26 да 12 балаў. Сярэдні бал у першай групе - 45,04, у другой - 16,93 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 18,6.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі прайшло 26 чэрвеня. Усяго было зарэгістравана 27 тыс. 717 абітурыентаў, не з'явіліся 1 тыс. 91 абітурыент, прайшлі 26 тыс. 623 абітурыенты. Абсалютных (100-бальных) вынікаў - 1, нулявых вынікаў - 11. Высокія вынікі (ад 100 да 41 бала) атрымалі 17% абітурыентаў. Сярэднія вынікі (40-23) - 53% паступаючых. Сярэдні бал па групе з высокімі вынікамі - 54,76 бала, у групе са сярэднімі - 29,48. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 29,97 бала.
ЦТ па французскай мове прайшло 28 чэрвеня. Было зарэгістравана 1 тыс. 440 абітурыентаў, не з'явіліся 62 абітурыенты, прайшлі 1 тыс. 378 абітурыентаў. Абсалютны вынік атрымала толькі адна абітурыентка, 0 балаў - 2. Высокія вынікі (100-46 балаў) атрымалі 17% паступаючых. Сярэднія вынікі (45-20 балаў) - 53% абітурыентаў. Сярэдні бал у першай групе - 69,61 бала, у другой - 27,34 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 31,45 бала.
Таксама 28 чэрвеня адбылося ЦТ па іспанскай мове. На выпрабаванне па гэтай мове было зарэгістравана 346 абітурыентаў, не з'явіліся 19 паступаючых, прайшлі 327 абітурыентаў. Абсалютны вынік, таксама як і нулявы, не атрымаў ніхто. Высокія вынікі (100-46 балаў) атрымалі 17% абітурыентаў, сярэднія вынікі (45-20 балаў) - 53% паступаючых. Сярэдні бал у першай групе склаў 63,57 бала, у другой - 27,33 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў - 33,58 бала.
28 чэрвеня прайшло і ЦТ па нямецкай мове. Было зарэгістравана 5 тыс. 645 абітурыентаў, не з'явіўся на выпрабаванні 281 абітурыент, прайшлі 5 тыс. 362 абітурыенты. Абсалютных (100-бальных) вынікаў не атрымаў ніхто, нулявы вынік толькі ў аднаго абітурыента. Высокія вынікі (100-46 балаў) набралі 17% паступаючых, сярэднія (45-20 балаў) - 53%. Сярэдні бал па групе з высокімі вынікамі - 63,39 бала, па другой групе - 26,55 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў выпрабавання - 27,62 бала.
Яшчэ адно ЦТ, якое прайшло 28 чэрвеня, — па англійскай мове. На яго быў зарэгістраваны 29 тыс. 971 абітурыент, не з'явіліся на выпрабаванне 1 тыс. 355 абітурыентаў, прайшлі 28 тыс. 614 абітурыентаў. Абсалютны (100-бальны) вынік атрымала адна абітурыентка, нулявыя вынікі — 11 паступаючых. У групу з высокімі вынікамі (100-46 балаў) увайшлі 17% абітурыентаў, сярэднія вынікі (45-20 балаў) — у 53% паступаючых. Сярэдні бал па першай групе склаў 63,57, па другой групе — 27,33 бала.
ЦТ па геаграфіі адбылося 29 чэрвеня. Было зарэгістравана 2 тыс. 532 абітурыенты, не з'явіліся 108, прайшлі 2 тыс. 424 абітурыенты. Абсалютных (100-бальных) вынікаў не атрымаў ні адзін з паступаючых, 0 — толькі адзін. Высокія вынікі (100-57 балаў) — у 17% абітурыентаў, сярэднія (56-27 балаў) — у 53% паступаючых. Сярэдні бал па першай групе склаў 69,6, па другой — 38,66 бала. Сярэдні бал усіх удзельнікаў — 38,5 бала.-0-