Рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства сярод работнікаў электрастанцый пройдзе ў Віцебску
У Віцебск прыбудуць лепшыя машыністы катлоў і паравых турбін, а таксама электраманцёры па абслугоўванні электраабсталявання ДРЭС і ЦЭЦ з розных куткоў краіны.
За званне лепшага па прафесіі пазмагаюцца прадстаўнікі 14 каманд. У іх склад увайшлі пераможцы першага этапу спаборніцтваў (ён праходзіў сярод персаналу электрастанцый у абласных энергасістэмах).
Конкурсанты пазмагаюцца ў ведах тэарэтычных пытанняў, правілаў тэхнікі бяспекі. Ім таксама неабходна будзе прадэманстраваць практычныя навыкі па выяўленні і ліквідацыі няспраўнасцей у працы абсталявання, а таксама ўменні аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу і многае іншае.
Энергасістэму Віцебскай вобласці на конкурсе прафмайстэрства прадставяць каманды Лукомльскай ДРЭС, Наваполацкай і Віцебскай ЦЭЦ.
БелТА. Фота з архіва «Віцебскіх вестак».