Рэспубліканскі моладзевы цягнік прыбыў у Полацк

Республиканский молодежный поезд прибыл в Полоцк
Сёння, 16 ліпеня, Полацк сустракаў удзельнікаў унікальнага праекта «Рэспубліканскі маладзёжны цягнік». Урачыстае прывітанне гасцей на чыгуначным вакзале, добрыя пажаданні… і - парадку 100 пасажыраў незвычайнага саставу адправіліся знаёміцца з найстаражытнейшым горадам Беларусі.

Акунанне ў полацкую атмасферу пачалося з дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі». Рабяты прыбылі ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, дзе не толькі здзейснілі экскурсію па абіцелі, але і ў літаральным сэнсе закаталі рукавы і як след папрацавалі: дзяўчаты – на праполцы агарода і ў садзе, юнакі – на адвозцы грунту ад рэстаўраванай Спаса-Праабражэнскай царквы. А яшчэ ў гэты ж дзень моладзь абмеркавала хвалюючыя пытанні ў ходзе адкрытага дыялогу, прыняла ўдзел у мітынгу на мемарыяльным комплексе «Урочышча Пяскі», ушанаваўшы памяць ахвяр фашызму і ўсклаўшы кветкі да Сцяны памяці. У завяршэнне чакала экскурсія па горадзе і ўручэнне Сертыфікатаў, якія пацвярджаюць, што яны пабывалі ў Полацку – геаграфічным цэнтры Еўропы.

"Віцебскія весці".