Рэспубліканскае свята цыркавога мастацтва «Арэна-2019» пройдзе ў Воршы 13-14 снежня

У мэтах падтрымкі цыркавых калектываў, захавання, развіцця і папулярызацыі лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва ў Оршы на базе гарадскога Цэнтра культуры «Перамога» 13-14 снежня бягучага года адбудзецца Рэспубліканскае свята цыркавога мастацтва «Арэна-2019».

У свяце прымуць удзел як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы з рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Конкурсныя выступленні пройдуць у чатырох узроставых групах у пяці намінацыях па розных жанрах цыркавога мастацтва. Так, журы ў складзе артыстаў і дзеячаў цыркавога мастацтва пад старшынствам генеральнага дырэктара, мастацкага кіраўніка Гомельскага дзяржаўнага цырка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Якава Міхайлавіча Лабовіча ацэніць выступленні акрабатаў, жанглёраў, гімнастаў, прадстаўнікоў арыгінальнага жанру – блазнаў, фокуснікаў.

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт.

Фота з архіва Віцебскага АМЦНТ («Арэна-2018»)