Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Віцебскай вобласці 16 красавіка
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 16 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2022 г. № 208.
Для вырашэння арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства на Віцебшчыне распараджэннем старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна створана рабочая група.
Жыхары вобласці ў гэты дзень будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або ажыццяўляць азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асобныя рахункі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў з наступным пералічэннем на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта: № BY04АКВВ36413010004712000000, ААТ ”АСБ Беларусбанк“, БІК АКВВВY2Х, УНП 300294561.
Паступіўшыя грашовыя сродкі будуць пералічаны Міністэрству фінансаў ва ўстаноўленым парадку для наступнага фінансавання капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі дзяржаўнай установы «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».