Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Віцебскай вобласці 18 красавіка

Республиканский субботник пройдет в Витебской области 18 апреля

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. Рабочую групу па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Адпаведнае рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2015 года №270.

Для вырашэння арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства на Віцебшчыне распараджэннем старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва створана рабочая група на чале з яго намеснікам Уладзімірам Церанцьевым.

Жыхары вобласці ў гэты дзень будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або займацца добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтоўкай дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, пералічваюцца рэгіёнамі на рахунак галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама: №3642003340018, МФА 635, УНП 300002612, філіял №200 – Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк».

Згодна з пастановай заробленыя на працоўных месцах падчас суботніка сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, уключаючы рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў вайны.

Алена Пятрова, "Віцебскія весці"