Рэспубліканскі суботнік запланаваны на 16 красавіка
Рэспубліканскі суботнік запланаваны ў Беларусі на 16 красавіка. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Разам з тым, адзначыў мэр, у сталіцы запланавана некалькі суботнікаў. "Думаю, мы ўвесь красавік будзем праводзіць суботнікі з прыцягненнем насельніцтва", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Па яго словах, асноўная ўвага будзе нададзена азеляненню горада.