Рэстараны і кафэ Віцебска на час фестывалю могуць працаваць кругласутачна
На увесь перыяд фестывалю 35 установам грамадскага харчавання Віцебска (практычна ўсе рэстараны, кафэ, бары ў цэнтры горада і пры гасцініцах), якія абслугоўваюць гасцей і ўдзельнікаў свята, дазволена працаваць кругласутачна.
Вядома, кожная ўстанова вызначае для сябе: скарыстацца такой магчымасцю ці не. Але большасць падаўжаюць рэжым працы на некалькі гадзін. Гэта значыць, што ў ўсіх жадаючых перакусіць будзе выбар паміж выязнымі гандлёвымі кропкамі і стацыянарнымі ўстановамі, а заадно і рознымі кухнямі свету. Дарэчы, упершыню сёлета ў рэстаране кітайскай кухні «Залаты цмок» свае нацыянальныя стравы прапануюць славацкія кухары. Як паведамілі ва ўстанове, дэлегацыя гэтай краіны папрасіла прадаставіць ім кухню і пляцоўку для арганізацыі падворка. Так што на гэты час у меню тут будуць спалучацца кітайскія і славацкія кулінарныя традыцыі.
З літоўскай нацыянальнай кухняй можна пазнаёміцца на кірмашы народных промыслаў «Задзвінскі кірмаш» у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна».
Кацярына Князева, "Віцебскія весці"