Рэвізія прыдамавых тэрыторый шматпавярховікаў пачалася ў Віцебску
4 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебскі гарвыканкам сёння прыступіў да рэвізіі дваровых тэрыторый у мікрараёнах масавай забудовы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі гарвыканкама Аляксандр Мамаеў.
Упершыню будзе абследавана стан асфальтавага пакрыцця, дзіцячых пляцовак, зон адпачынку, асвятлення. Акрамя таго, без увагі камісій не застануцца пад'езды шматпавярховікаў, будзе праверана іх ашкленне, рамонт. Як падкрэсліў Аляксандр Мамаеў, галоўная мэта гэтай рэвізіі - пракантраляваць домакіраванні і вызначыць фронт маючых адбыцца работ па добраўпарадкаванні.
У бягучым годзе ў абласным цэнтры ў адпаведнасці з гарадской праграмай "Дворы" будзе капітальна адрамантавана больш за 30 дваровых тэрыторый. У 12 дварах ужо праведзены бягучы рамонт. Больш чым на 150 тэрыторыях заменена асфальтавае пакрыццё, укладзена плітка, добраўпарадкаваны праходы да пад'ездаў. Фінансаванне работ вядзецца са сродкаў, якія акумулююцца на рахунках ЖРЭТ па артыкуле "Тэхнічнае абслугоўванне".
Праграма "Дворы" з'яўляецца часткай маштабнай рэканструкцыі Віцебска, якая прадугледжвае прывядзенне ў парадак цэнтральных вуліц, стварэнне інфраструктуры адпачынку, змяненне каляровага і светлавога афармлення абласнога цэнтра.-0-