Ревнівы кавалер два гады адсочваў тэлефонныя перамовы сваёй знаёмай
31 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Раўнівы кавалер два гады адсочваў тэлефонныя перамовы сваёй знаёмай, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Федарэнка.
На здзяйсненне проціпраўных дзеянняў 24-гадовага студэнта штурхнула палкае каханне да аднагрупніцы, якая не падзяляла такіх жа пачуццяў. Сувязь маладых людзей абмяжоўвалася заняткамі ў ВНУ і сумеснымі святамі ў агульных кампаніях. Заляцанні хлопца дзяўчына ўсур'ёз не ўспрымала, лічачы яго проста сябрам, ад спатканняў адмаўлялася. У парыве раўнасці "Атэла" вырашыў адсачыць, каму ж належыць сэрца прыгажуні. Для гэтага пад выглядам паглядзець ён папрасіў у дзяўчыны мабільны тэлефон і непрыкметна падключыў паслугу дэталізацыі званкоў на электронную пошту. Адрас раўнівец, натуральна, паказаў свой.
Два гады дзяўчына здзіўлялася павышаным рахункам за свае перамовы, пакуль, нарэшце, не высветліла ў сэрвісным цэнтры аб падключанай дадатковай паслузе. Здзіўляючыся яшчэ больш, яна вырашыла даведацца, каму ж спатрэбіліся яе тэлефонныя распіскі, і звярнулася ў міліцыю.
Асобу таемнага прыхільніка супрацоўнікі праваахоўных органаў устанавілі хутка. Цяпер за несанкцыянаваны доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі ў дачыненні да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.349 і арт.352 Крымінальнага кодэкса Беларусі, максімальная мера пакарання па якой прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.-0-