Рэзервы Аршанскага раёна дазваляюць вывесці яго на перадавыя пазіцыі ў краіне – Мікалай Шарснёў
Мікалай Шэрстнёў разам з супрацоўнікамі аблвыканкама ў мінулую суботу працаваў у Ляўках. Тут разгарнуліся маштабныя работы па абрэзцы дрэў, уборцы лісця, добраўпарадкаванні. "Аршаншчына - найпрыгажэйшы край з добрымі землямі. Гэта жытніца нашай вобласці", - падкрэсліў губернатар.
Разам з тым ён са шкадаваннем канстатаваў, што цяпер раён значна адстаў у сваім развіцці. "Мы страцілі нават тыя вынікі, якія мелі ў савецкія гады, зваліліся ўніз, асобныя паказчыкі паменшыліся ў 2 разы і больш. Вось кіраўніком дзяржавы і пастаўлена задача вярнуць Аршаншчыне былую славу і прымножыць яе. Разам з урадам, міністэрствамі і ведамствамі мы зробім усё неабходнае, каб Аршанскі раён стаў квітнеючым краем са 100-працэнтнай занятасцю, дзе будзе заставацца моладзь", - сказаў Мікалай Шэрстнёў. Каментуючы асноўныя пасылы Паслання, губернатар падкрэсліў, што самае важнае - гэта эфектыўная, рэзультатыўная праца.
"Мы ўсе хочам жыць лепш, жадаем лепшага жыцця для дзяцей. А шлях да гэтага адзін - працаваць трэба сур'ёзна, аддаючыся сваёй справе. Кожны наш сённяшні дзень павінен быць нацэлены на дабро заўтрашняга", - рэзюмаваў кіраўнік вобласці.
У цэлым па вобласці падчас суботніка працоўныя калектывы прыводзілі ў парадак тэрыторыі, прылеглыя да прадпрыемстваў і арганізацый, прыдарожныя палосы. Жыхары рэгіёну займаліся добраўпарадкаваннем мемарыяльных мясцін, паркаў і сквераў, дзіцячых аздараўленчых лагераў, музейных комплексаў. У прыватнасці, у Віцебску асноўныя работы разгарнуліся ў парку 70-годдзя Перамогі, на тэрыторыі пахавання вязняў канцлагера "5-ы полк", парку Савецкай арміі. Жыхары Полацка працавалі на аб'ектах, якія абнаўляюцца да Дня беларускага пісьменства. Акрамя таго, кіраўніцтва раёна прыняло рашэнне падчас працоўнай акцыі прывесці ў парадак,
добраўпарадкаваць дзіцячыя пляцоўкі ў населеных пунктах.
Алена Ціханава - БелТА. Фота з адкрытых крыніц.