Рэзідэнцыя Снягурачкі адкрылася ў Гарадоцкім раёне
Яна размясцілася на востраве паміж двума азёрамі Лугавое і Арэхавае ў райцэнтры. З нагоды адкрыцця там сабраліся сотні мясцовых жыхароў, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый.
— Задачу арганізаваць побач з гарадоцкай лыжаролернай трасай забаўляльную пляцоўку паставіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. У выніку з'явілася цікавае месца адпачынку, — сказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. — Сюды можна прыходзіць усёй сям'ёй, катацца з гары на цюбінгах, ладзіць зімовыя забавы, таму ўпэўнены, што яно будзе карыстацца папулярнасцю не толькі ў гарадачан, але і прыезджых.
Для гасцей свята падрыхтавалі займальную гульнявую праграму. Можна было наведаць інтэрактыўныя навагоднія пляцоўкі, дзе казачныя героі правялі чароўнае прадстаўленне, а на ганку свайго дома ўсіх сустрэла гаспадыня рэзідэнцыі Снягурка.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Пётр Корабач, плануецца далейшае добраўпарадкаванне вострава, абсталяванне дадатковых пляцовак, цікавых для турыстаў і адпачывальнікаў.