Рэзідэнцыя Вішнёвай каралевы адкрылася ў Глыбокім
На парозе гасцей сустракала сама Вішнёвая каралева. Казачная рэзідэнцыя незвычайная, размешчана яна на набярэжнай гарадскога возера Кагальнае. Па форме нагадвае кветку вішні з пяццю пялёсткамі-заламі, кожны з якіх – асаблівы. Напрыклад, у зале прыгажосці прадстаўлены творчыя працы майстроў азёрнага краю, у зале натхнення – яркі вішнёвы вернісаж з рэкламнай прадукцыяй. Тут жа будзе захоўвацца і вішнёвая «маляванка», якую ўдзельнікі ўрачыстага адкрыцця рэзідэнцыі намалявалі разам за некалькі хвілін.
У рэзідэнцыі сабрана шмат фотаздымкаў, якія распавядаюць пра гісторыю фестывалю, а таксама падарункі і сувеніры, якія ў розныя гады замежныя госці дарылі вішнёвай сталіцы. Адзін з пакояў прысвечаны традыцыйным рамёствам, беражліва захоўваемым на Глыбоччыне.
Апошні зала – самы смачны. Наведаўшы яго, можна пачаставацца глыбоцкай вішанькай з кіслінкай, выпіць кубак гарбаты з вішнёвым варэннем.
Свой час на Глыбоччыне жыў і працаваў вядомы селекцыянер Баляслаў Лапыр, які і вывёў гатунак смачнай і сакавітай, зімаўстойлівай глыбоцкай вішні. У знак вялікай павагі глыбачане на тэрыторыі рэзідэнцыі ўсталявалі яго бюст.
У разгар урачыстасці ганаровыя госці з Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Польшчы, Грузіі, Украіны, разам са старшынёй райвыканкама Алегам Мархатам пасадзілі 6 вішнёвых дрэўцаў у гонар шостага па ліку «Вішнёвага фестывалю».
Дарэчы, упрыгожаннем казачнай рэзідэнцыі з'яўляюцца і незвычайныя вішнёвыя дрэўцы. На іх ягадках – сімволіка гарадоў, з якімі глыбачане падтрымліваюць сяброўскія сувязі, а таксама сцягі краін-удзельніц міжнароднага свята.