Рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" павялічылі плацяжы ў бюджэт за студзень-красавік больш чым у два разы

24 мая, Віцебск /Сяргей Качавет - БЕЛТА/. Рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у студзені-красавіку бягучага года павялічылі плацяжы ў бюджэт больш чым у два разы да Br15,4 млрд. у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.

Па выніках чатырох месяцаў удзельная вага плацяжоў рэзідэнтаў СЭЗ у даходах кансалідаванага бюджэту вобласці склала 1,4% і вырасла на 0,9 працэнтнага пункта ў параўнанні са студзенем-красавіком мінулага года. На падатковым уліку ў інспекцыях МПЗ стаяць 33 прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ. Найбольш буйнымі плацельшчыкамі з'яўляюцца замежнае прадпрыемства "ЧЭС-БЕЛ", ААТ "Віцязь", СТАА "Акна-Інвест", СТАА "Фортэкс-водныя тэхналогіі", РУП "Канструктарскае бюро "Дысплей", на долю якіх прыпадае звыш 83% ад агульнага аб'ёму падатковых плацяжоў рэзідэнтаў СЭЗ. Акрамя таго, прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ цалкам выканалі свае абавязацельствы перад бюджэтам, не дапусціўшы запазычанасці па плацяжах. Усяго за студзень-красавік у кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла амаль Br1,1 трлн. даходаў.

У рэспубліканскі бюджэт прыцягнута каля Br513,5 млрд., у мясцовы бюджэт - больш Br584 млрд. У структуры даходаў удзельная вага акцызаў у агульным аб'ёме паступленняў складае 33,1%, падатку на дададзеную вартасць - 16,3%, падаходнага падатку - 13,1%, падатку на прыбытак - 8,5%. Плацяжы прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці сфармавалі каля 95,4% усіх даходаў бюджэту, удзельная вага плацяжоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у агульным аб'ёме паступленняў склала 3%, фізічных асоб - 1,6%. Па выніках працы за 4 месяцы колькасць стратных суб'ектаў гаспадарання скарацілася амаль на 16% да 941 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Плацельшчыкі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, павялічылі плацяжы ў бюджэт больш чым у 1,5 раза да Br44,2 млрд. Усяго ў вобласці спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымяняюць амаль 10 тыс. юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Усяго ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту прымаюць удзел амаль 16 тыс. прадпрыемстваў і арганізацый, каля 29,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і звыш 411,5 тыс. фізічных асоб.-0-