Рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у 2016 годзе пашырылі геаграфію экспартных паставак на 6 краін
Усяго па выніках 2016 года прадпрыемствы-рэзідэнты экспартавалі прадукцыю на суму звыш $325 млн (гэта пятая частка экспарту ў цэлым арганізацый Віцебскай вобласці). Тэмп росту гэтага паказчыка склаў 107,8% да 2015-га пры заданні 104,5%.
Прадукцыя пастаўлялася партнёрам з 49 краін, пры гэтым доля экспарту ў ЕС склала 26,9%, у краіны СНД - 70%. Значны рост экспартных паставак дасягнуты ва Узбекістан (у 28,3 раза), Балгарыю (26,9 раза), Венгрыю (9,3 раза), Фінляндыю (7,4 раза), Грузію (5,6 раза), Кітай (3,9 раза), Сербію (3,4 раза).
Для аказання садзейнічання рэзідэнтам ва ўсталяванні гандлёва-эканамічных сувязяў з замежнымі кампаніямі адміністрацыя СЭЗ "Віцебск" вядзе актыўную знешнеэканамічную дзейнасць з выкарыстаннем магчымасцей пасольстваў Беларусі, БелГПП, афіцыйных прадстаўнікоў віцебскай СЭЗ за мяжой. У 2016 годзе адміністрацыя СЭЗ заключыла 6 пагадненняў аб супрацоўніцтве з замежнымі арганізацыямі, якія маюць магчымасць садзейнічаць у пошуку патэнцыйных інвестараў, у тым ліку Люблінскім клубам бізнесу і Лодзьскім агенцтвам рэгіянальнага развіцця (Польшча), Беларуска-турэцкім дзелавым клубам, кансалтынгавай кампаніяй "Шнайдэр груп" (Германія).
Дзейнасць у якасці рэзідэнтаў СЭЗ ажыццяўляюць 36 прадпрыемстваў з капіталам з 14 краін у такіх сферах, як машынабудаванне, электроніка, ветэрынарыя, хімічная, паліўная, харчовая, лёгкая прамысловасць і іншыя. Агульная колькасць працуючых складае амаль 10,8 тыс. чалавек. Па выніках 2016 года рэзідэнты прыцягнулі $20,5 млн замежных інвестыцый. Усяго ўкладзена ў асноўны капітал больш Br111,8 млн, што амаль у 4,5 раза перавышае аналагічны паказчык 2015 года. Звыш 70% інвестыцыйных укладанняў былі накіраваны на набыццё машын і абсталявання. Тэмп росту аб'ёму вытворчасці склаў 132,4%, усяго выпушчана прадукцыі на суму больш Br714 млн. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі перавысіла 16%. СЭЗ