Вынікі адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці
на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама
Адкрыты конкурсны адбор праведзены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 у рэдакцыі рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2016 г. №172.
Арганізатар: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Прадмет конкурсу: выбар выканаўцы выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці падчас VII Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“
Тэрмін і месца правядзення мерапрыемства: 17 – 18 мая 2018 г., г. Віцебск.
Дата правядзення адкрытага конкурснага адбору: 29 сакавіка 2018 г.
Пераможца: Камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“