Рыэлтары падарылі сельгаспрадпрыемству ў Віцебскай вобласці трактар і самазвал
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыэлтары падарылі сельскагаспадарчаму прадпрыемству ў Віцебскай вобласці трактар і самазвал беларускай вытворчасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі.
Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі натарыусы дзяржаўных натарыяльных кантор, рыэлтарскія арганізацыі, юрысты-гаспадарнікі прынялі рашэнне ўнесці свой уклад у Праграму адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады, зацверджаную кіраўніком дзяржавы.
У красавіку бягучага года натарыусы дзяржаўных натарыяльных кантор накіравалі частку заробленых сродкаў за аказанне дадатковых паслуг прававога характару на набыццё трактара МТЗ.
У чэрвені Савет рыэлтараў пры Мінюсце, а таксама юрыдычныя фірмы, некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць юрыдычныя паслугі, арганізацыі, якія распаўсюджваюць прававую інфармацыю, прынялі рашэнне набыць грузавік МАЗ-555102-223.
Набытая сельскагаспадарчая тэхніка: трактар МТЗ і самазвал МАЗ накіраваны ў СВК імя Чарныша Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.-0-