Шэраг сацыяльна-эканамічных аб'ектаў Віцебшчыны адкрыюцца 7 лістапада

Ряд социально-экономических объектов Витебщины откроются 7 ноября

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі для людзей старэйшага пакалення застаецца адным з найважнейшых святаў. Памяць беражліва захоўвае час дэманстрацый і рапартаў аб датэрміновым выкананні планаў пяцігодкі. Сёння да пышных урачыстасцей можна ставіцца па-рознаму, але асабіста я ўспамінаю іх з настальгіяй. Пад гукі урачыстых песень мы радаваліся зносінам, усміхаліся адзін аднаму, а затым у вузкім коле сям'і і сяброў садзіліся за стол. І не важна, што на стале не было замежных він і дэлікатэсаў, затое былі цеплыня і нязмушанасць у размове, мы былі рады званку суседа.

Пра ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў развіцці чалавечай цывілізацыі яшчэ не ўсё сказалі гісторыкі. Але я ўпэўнены, што не будзь кастрычніка 1917-га, не было б і суверэннай Беларусі. А таму адкрываць да гэтага дня новыя сацыяльна-эканамічныя аб'екты, ушаноўваць памяць аб значных падзеях і людзях, датычных да іх, на Віцебшчыне стала ўжо добрай традыцыяй.

У 2006 годзе пры ўдзеле Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пасля капітальнай рэканструкцыі адбылося адкрыццё адміністрацыйна-хірургічнага корпуса Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі. Увод у строй тэрапеўтычнага корпуса гэтай установы аховы здароўя адбудзецца

7 лістапада. У ім размешчаны неўралагічнае аддзяленне з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, а таксама тэрапеўтычнае, атарыналарынгалагічнае і аддзяленне рэанімацыі. Абсталяваны найноўшай апаратурай кабінеты фізіятэрапіі і ЛФК, функцыянальнай, рэнтгенаўскай і ультрагукавой дыягностыкі, гіпербарычнай аксігенацыі, навучальныя пакоі для кафедраў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Паралельна з правядзеннем рэканструкцыі выкананы работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі бальніцы, рамонце асфальтавага пакрыцця, фасада гаспадарчага корпуса, аптэкі і ЦСА.

Распахнуў дзверы філіял Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Расонскага раёна ў аграгарадку Клясціцы. Дзясяткі людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, знойдуць для сябе новы астравок надзеі. У Верхнядзвінску ў гэты дзень першых наведвальнікаў прыме цырульня з манікюрным кабінетам, а значыць, жыхары райцэнтра стануць яшчэ прыгажэйшымі. І пройдуць яны да новага аб'екта сферы бытавога абслугоўвання па вул. К. Маркса, якая да свята была адрамантавана і добраўпарадкавана. Пасля капітальнага рамонту ва Ушачах адбудзецца ўрачыстае адкрыццё будынка раённага суда.

У вобласці бесперапынна ідзе мадэрнізацыя вытворчасці, адкрываюцца новыя прадпрыемствы, а значыць, ствараюцца новыя працоўныя месцы. У Чашніках у філіяле «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага цэха папераробчай машыны. У Оршы ў гэтыя дні СТАА «Лінпак Пекэджынг ІСТ» пачне вытворчасць упаковачнага матэрыялу.

На беразе возера Кічына, якое знаходзіцца ў маляўнічым кутку Сенненшчыны, актыўна вялося будаўніцтва доміка паляўнічага. Цяпер там для прыхільнікаў актыўнага адпачынку створаны ўсе ўмовы, гаспадары гатовыя прымаць цэлыя сем'і.

Памяць патрэбна жывым. Гэта ісціна старая як свет. Напярэдадні свята ў Браславе быў адкрыты памятны знак да 75-годдзя з дня заснавання раённага аддзела ўнутраных спраў. У аграгарадку Акцябрская Віцебскага раёна ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю ўтварэння населенага пункта, 7 лістапада адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Талачыне на пастаяннае «дзяжурства» заступіць баявая машына дэсанту, каб з пастамента нагадваць аб воінскіх подзвігах жыхароў раёна.

Артур Мацеюн, "Віцебскія весці"