Бацькоўская даплата за пуцёўкі ў аздараўленчыя дзіцячыя лагеры Беларусі невялікая

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі бацькамі даплата за пуцёўкі ў аздараўленчыя дзіцячыя лагеры невялікая. Пра гэта паведаміла сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Тамара Бандарэнка. Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем на 21 дзень складае Br488,5 тыс. Датацыя са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на адну пуцёўку ў такія лагеры ўстаноўлена ў памеры Br255 тыс. (52,2% ад кошту пуцёўкі). "Якую-то частку аплаты за пуцёўкі могуць узяць на сябе прадпрыемствы, на якіх працуюць бацькі, а таксама прафсаюзы. Звычайна бацькоўская даплата бацькоў складае не менш за 10% кошту пуцёўкі (напрыклад, летась бацькі аплацілі 12%), - сказала Тамара Бандарэнка. - Дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, дзецям з няпоўных, шматдзетных сем'яў пуцёўкі выдаюцца бясплатна. Розніцу даплачваюць з мясцовых бюджэтаў". Сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з дзённым знаходжаннем - Br125,3 тыс. (датыцыя складае Br110 тыс. - 98%). Бацькам трэба заплаціць за пуцёўку ў дзённы лагер каля Br15 тыс. Пуцёўка ў профільны лагер тэрмінам знаходжання не менш за 9 дзён каштуе ў сярэднім Br139,7 тыс. (датыцыя ў памеры Br115 тыс. кампенсуе 82,3% яе кошту). Такім чынам, памер бацькоўскай даплаты за пуцёўку невялікі, падкрэсліла намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. А, напрыклад, у Віцебскай і Гомельскай абласцях датыцыя цалкам пакрывае кошт пуцёўкі ў лагер з дзённым знаходжаннем - бацькам наогул не даводзіцца даплачваць.-0-