Шыкоўныя лілеі і бегоніі ўпрыгожаць сёлеташнюю вясну Віцебск

6 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Раскошныя лілеі і бегоніі ўпрыгожаць гэтай вясной Віцебск, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара ДУСКП "Віцебскі зяленбуд" Галіна Псяніна. Кветкавыя ўпрыгожанні і альпійскія горкі горада сёлета будуць складацца з лілей, бегоній, георгін, сальвій, цынерарый. Яркія фарбы кветак выгадна адценяць шматлікія хвойныя дрэвы і хмызнякі, ствараючы такім чынам мудрагелістыя кампазіцыі. "Іх форма і каларыстычная гама прадумваюцца як ніколі старанна, бо сёлета Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адзначае 20-гадовы юбілей", - адзначыла суразмоўніца. Усяго азеляніцелі абласнога цэнтра плануюць высадзіць каля 1,5 млн. кветак, 1,6 тыс. дрэў і 4-5 тыс. хмызнякоў. Плошча пасадак зойме больш за 350 га. Масавая пасадка дрэў і засеў газонаў пачнуцца ўжо на наступным тыдні, а пакуль работнікі зяленбуда заняты на ўборцы гэтай тэрыторыі. Кветкавы нарад горад прымерыць у канцы красавіка - пачатку мая.-0-