Рассельгаснагляд зняў узмоцнены кантроль з 9 беларускіх прадпрыемстваў і ўвёў для 11

23 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе зняла ўзмоцнены лабараторны кантроль з пастаўляемай у Расію прадукцыі 9 беларускіх прадпрыемстваў, працягнула яго для 30 прадпрыемстваў яшчэ на 3 месяцы. Акрамя таго, для 11 беларускіх прадпрыемстваў уводзіцца рэжым узмоцненага кантролю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Рассельгаснагляду. Устаноўлена, што прадукцыя ЧПУП "Палескія сыры", ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат", ААТ "Акцябрскі завод СОМ", ААТ "Быхаўмалако", ААТ "Лунінецкі малочны завод", ААТ "Бабруйскі мясакамбінат", СП "Глобал-Віцебск", ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат" і ААТ "Птушкафабрыка Аршанская" адпавядае расійскім ветэрынарна-санітарным нормам бяспекі. У дачыненні да гэтых прадпрыемстваў у далейшым расійскі бок будзе ажыццяўляць адбор проб іх прадукцыі толькі ў рэжыме маніторынгавых даследаванняў. Разам з тым пры маніторынгавых даследаваннях былі выяўлены антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы ў партыях малочнай і мясной прадукцыі, выпрацаваных прадпрыемствамі "Ашмяны сыраробны завод", Салігорскі філіял ААТ "Любанскі сыраробны завод", ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", РУСПП "Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка", Халопеніцкі філіял ААТ "Барысаўскі малочны камбінат", КУП "Веткаўскі малочны завод", Нарачанскі філіял ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат", ААТ "САВУШКІН прадукт", ААТ АПФК "Жлобінскі мясакамбінат", ААТ "Пружанскі малочны камбінат", ААТ "Капыльскі масласырзавод". Цяпер у дачыненні да прадукцыі гэтых прадпрыемстваў на працягу трох месяцаў будзе ажыццяўляцца ўзмоцнены лабараторны кантроль.-0-