Расія шануе «Славянскі базар» і беларуска-расійскае культурнае супрацоўніцтва - А.Аўдзееў

14 ліпеня, Віцебск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія даражыць міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і беларуска-расійскае культурнае супрацоўніцтва ў цэлым. Аб гэтым заявіў у гутарцы з журналістамі ў Віцебску міністр культуры РФ Аляксандр Аўдзееў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прывозілі і будзем прывозіць на фестываль самых яркіх прадстаўнікоў расійскага мастацтва", - запэўніў міністр, дадаўшы, што для рэалізацыі гэтага ён мае намер прасіць больш сродкаў у Міністэрства фінансаў. "Сумесная мэта Беларусі і Расіі - умацоўваць адзіную культурную прастору Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў расійскі міністр.

"Культура знаходзіцца па-за палітыкай", - сказаў Аляксандр Аўдзееў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб тым, чаму прэзідэнт Расіі ўпершыню за 20-гадовую гісторыю "Славянскага базару" не накіраваў прывітанне ў адрас удзельнікаў і гасцей форуму. "Пасланне ад Расіі - гэта лепшыя расійскія калектывы і выканаўцы, якіх мы накіравалі на віцебскі фестываль", - сказаў міністр.

Аляксандр Аўдзееў падзяліўся таксама сваімі ўражаннямі ад шпацыру па Віцебску, які ён здзейсніў падчас свайго знаходжання на фестывалі. "Я палюбіў гэты горад, ён вельмі ўтульны, створаны для чалавека. У Віцебску няма агрэсіўнай архітэктуры, ён чысты і прыгожы", - не хаваў свайго захаплення расійскі міністр.-0-