Расія сёння запрашае на баль у фестывальным Віцебску
13 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзень Расіі сёння пройдзе на XVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.
У гэты дзень шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў форуму чакае незабыўная сустрэча з майстрамі мастацтваў Расіі, "Зорны час" з народным артыстам Расіі, лаўрэатам розных прэстыжных прэмій Валерыем Беляковічам.
У летнім амфітэатры адбудзецца яркая канцэртная праграма "Расія запрашае на баль" з удзелам цэлага сузор'я папулярных выканаўцаў гэтай краіны. Свае лепшыя кампазіцыі для гледачоў выканаюць Зара, Заур Тутоў, артысты Вялікага, Марыінскага і Міхайлаўскага тэатраў.
Насычаным мерапрыемствамі будзе і тэатральнае жыццё горада: настальгічную камедыю "Дзве пакоі" прадставіць Міжнародны тэатральны цэнтр "Шанс", а трыа Сяргея Жыліна пакажа пастаноўку "Чайкоўскі ў джазе".
Да іншых гучных і значных падзей 13 ліпеня адносяцца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў, які завяршыўся напярэдадні вечарам, жараб'ёўка ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу і начны канцэрт Валерыя Меладзэ.-0-