Расея здымае абмежаванні на пастаўку прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната
13 жніўня, Масква /Эдуард Півавар – БелТА/. Расія здымае абмежаванні на пастаўку мяса і мясасыравіны з ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат". Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Федэральнай службе па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ.
У ведамстве ўдакладнілі, што абмежаванні, якія былі ўведзены 29 чэрвеня 2010 года, адмяняюцца з 16 жніўня.-0-