Расейцы будуць гадаваць аленяў у Гарадоцкім раёне

Россияне будут разводить оленей в Городокском районе

Займацца яны будуць пародамі, якіх няма ў Беларусі. Першых жывёл з Польшчы, Бельгіі і Германіі даставяць ужо да канца года. За пяць гадоў на добраўпарадкаванне і вытворчасць плануецца выдаткаваць 1,1 млн долараў, стварыць новыя працоўныя месцы. У год збіраюцца вырошчваць да 100-120 жывёл і рэалізоўваць іх у паляўнічыя гаспадаркі рэспублікі і замежжа. Таксама пры пітомніку будзе сваё паляўнічае аб'яднанне, для гэтых патрэб адведзена каля 100 га былых сельскагаспадарчых земляў у Стадалішчанскім сельсавеце, дзе турысты змогуць не толькі паглядзець на высакародных аленяў, але і папаляваць на іх з арбалетам. На сённяшні дзень вядзецца будаўніцтва агароджы па перыметры, пададзена заяўка на адвод зямлі пад будаўніцтва адміністрацыйна-гаспадарчага комплексу, паведаміў начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Дзмітрый Аксючыц.

Алег Шведаў, «Віцебскія весці».