Расеец з нелегальным грузам металалому затрыманы ў Аршанскім раёне

18 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Расіянін з нелегальным грузам металалому затрыманы ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. На аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа РФ каля пасёлка Высокае супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі машыну "Інтэрнацыяналь-4400" пад кіраваннем 28-гадовага непрацуючага грамадзяніна Расіі, ураджэнца Пскоўскай вобласці, які без адпаведных дакументаў перавозіў 6,5 т лому каляровага металу і 2,6 т лому чорнага металу. Агульны кошт грузу ацэньваецца ў Br7,6 млн. На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол па арт.12.7 ч.1-1 КоАП РБ. Метал канфіскаваны.-0-