Расеец скраў больш за 140 куб.м беларускага лесу

9 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Расіянін скраў у Аршанскім доследным лясгасе лес на Br5,6 млн, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. Злачынца 1977 года нараджэння, які пражывае ў Смаленскай вобласці, быў затрыманы з доказамі злачынства пры спробе пераправіць праз мяжу 141,11 куб.м лесу, незаконна спілаванага на тэрыторыі Дубровенскага раёна. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства, устанаўліваюцца саўдзельнікі расіяніна.-0-