Расейская бізнэсвумэн будуе на малой радзіме ў Гарадоцкім раёне храм
15 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Расійская бізнесвумен будуе на сваёй малой радзіме ў вёсцы Бычыха Гарадоцкага раёна храм, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім епархіяльным упраўленні.
У Бычысе храма ніколі не было, але праваслаўныя мясцовыя жыхары настойліва прасілі епархію ўзвесці царкву. І вось, ураджэнка вёскі, якая цяпер жыве ў расійскай сталіцы і валодае там бізнесам, вырашыла на сродкі створанага ёю фонду пабудаваць царкву Пскова-Пячэрскай іконы Божай Маці "Уміленне". Будаўніцтва пачалося вясной бягучага года, а 16 лістапада адбудзецца цырымонія асвячэння купала храма з крыжам і пад'ём на званіцу набору з 10 званоў.
Па словах прадстаўніка епархіі айца Уладзіміра (Рэзановіча), пакуль гэта адзіны храм у епархіі, які будуецца толькі на сродкі мецэната. -0-