Расейская кампанія "Татнафта" пабудуе АЗС у Талачынскім і Докшыцкім раёнах

15 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Расійская кампанія "Татнафта" пабудуе АЗС у Талачынскім і Докшыцкім раёнах. Пагадненні аб гэтым падпісаны сёння кіраўніцтвам раёнаў і прадстаўніком ЗТАА "Татбелнафтапрадукт" на восеньскім інвестыцыйным форуме ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА кіраўнік гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Татарстан у Беларусі Ірэк Гафіятулін, кошт кожнай АЗС складае $2 млн. Пабудаваць іх плануецца ў 2009-2010 гадах. За гэты перыяд кампанія разлічвае адкрыць 30 аўтазаправачных станцый па Беларусі. Усяго ж у планах ЗТАА "Татбелнафтапрадукт" стварыць сетку са 150 АЗС ва ўсіх рэгіёнах краіны, падкрэсліў суразмоўца. Касаючыся працы форуму, Ірэк Гафіятулін адзначыў, што беларускім прадпрыемствам варта больш актыўна сябе пазіцыянаваць. На яго думку, для больш эфектыўнай працы па прыцягненні інвестараў варта рыхтаваць прайс-лісты аб сваёй прадукцыі не ў адным варыянце з указаннем цэн у беларускіх рублях, а ў трох: у беларускіх, расійскіх рублях і доларах. "Павысіць канкурэнтаздольнасць таксама дапаможа наяўнасць на прадпрыемствах параўнальнай характарыстыкі аб кошце аналагічнай прадукцыі расійскага або еўрапейскага вытворцы. Тады патэнцыйны партнёр адразу зможа вырашыць, што рабіць: калі даражэй - весці перамовы, танней - згаджацца на супрацоўніцтва", - лічыць кіраўнік. Расійская кампанія "Татнафта" зарэгістравала ў траўні гэтага года ў Беларусі замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Татбелнафтапрадукт", праз якое рэалізуе тут свае праекты.-0-