Расейскія інвэстары зьбіраюцца пабудаваць лягістычны тэрмінал на мяжы Мытнага саюзу і Эўрапейскага саюзу ў Верхнядзьвінскім раёне

21 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Расійскія інвестары маюць намер пабудаваць мытна-лагістычны тэрмінал на мяжы Мытнага саюза (МС) з Латвіяй у Верхнядзвінскім раёне. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч. Стварэнне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі і маючы адбыцца вынас кантролю ў МС на знешнія межы да 1 ліпеня 2011 года будуць спрыяць таму, што ўзрасце значэнне міжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску "Грыгораўшчына" (Верхнядзвінскі раён). У сувязі з гэтым расійскія інвестары праявілі цікавасць да стварэння тут мытна-лагістычнага тэрмінала. Па словах Алега Мацкевіча, інвестарам выступіць вядомая кампанія, якая мае вопыт стварэння мытна-лагістычных тэрміналаў на мяжы Расійскай Федэрацыі і Латвіі ў Пскоўскай вобласці. Яна гатова пабудаваць аб'екты з інжынернай інфраструктурай, дзе размясціліся б мытныя службы, склады часовага захоўвання. Па папярэдніх ацэнках, аб'ём інвестыцый складзе $10-12 млн. Месца пад тэрмінал вызначана, у цяперашні час вядзецца тэхнічная дапрацоўка праекта. Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама, стварэнне такога тэрмінала будзе спрыяць нарошчванню транспартных транзітных патокаў праз Верхнядзвінскі раён, што станоўча адзавецца на эканоміцы прыгранічнага раёна. Митна-лагістычны тэрмінал у Грыгораўшчыне не адзіны праект у сферы грузаперавозак, які прыцягнуў увагу расійскіх інвестараў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У цяперашні час вядуцца перамовы па стварэнні лагістычнага цэнтра на базе аэрапорта Віцебск з агульным аб'ёмам інвестыцый $50 млн.-0-