Расейскія журналісты прапанавалі зрабіць Полацк праваслаўнай Мэкай
30 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Расійскія журналісты прапанавалі зрабіць Полацк усеправаслаўнай святыняй. Сваю ідэю яны агучылі сёння на прэс-канферэнцыі старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Генеральны дырэктар, галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі "Маладая культура Сібіры" Юрый Слуянаў з Новасібірска прызнаўся, што для яго Полацк - радзіма і месца дзеянняў святой прападобнай Еўфрасінні - даўно стаў такім месцам. На яго думку, старажытны горад заслугоўвае таго, каб сюды, падобна Медыне, сцякаліся праваслаўныя паломнікі з усяго свету.
Аляксандр Косінец пагадзіўся, што слава Полацка заслужаная. "Аднак мы не ўмеем сябе рэкламаваць, не ўмеем праслаўляць свае святыні", - з горыччу сказаў губернатар. Праца гэтая неабходная, яна толькі пачынаецца, дадаў ён.-0-