Расейскія журналісты здзейсняць прэс-тур па Віцебскай вобласці
Прэс-тур прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў Віцебскую вобласць па тэме "Актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі" адбудзецца 14-15 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Віцебскім аблвыканкаме.
Журналісты пабываюць у Віцебску, Віцебскім раёне, Полацку і Наваполацку. Праграма знаходжання ў абласным цэнтры ўключае наведванне дома-музея М.Шагала і культурнага комплексу "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна", азнаямленне з выставай-прэзентацыяй прадукцыі прадпрыемстваў (адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Малако", "Віцебскі мясакамбінат", "Віцебскдрэў", сумесны таварыства з абмежаванай адказнасцю "Белвест"). Прадстаўнікі расійскіх СМІ пабываюць на вытворчых участках ААТ "Віцебскдрэў" і сельгаспрадпрыемства "Мазалавагаз" (Віцебскі раён), для іх будзе арганізавана экскурсія па вечаровым Віцебску.
Другі дзень прэс-туру рэпарцёры правядуць у Полацку і Наваполацку: пабываюць у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музейным запаведніку (Сафійскі сабор, музей беларускага кнігадрукавання); наведаюць Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, ААТ "Нафтан"; азнаямлюцца з выставай прадукцыі полацкіх і наваполацкіх прадпрыемстваў.
Алена Ціханава