Расейскі цягнік-музэй спыніўся ў Віцебску

Российский поезд-музей остановился в Витебске

Больш за 2 тыс. жыхароў і гасцей абласнога цэнтра наведалі перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс ААТ «Расійскія чыгункі», які на два дні зрабіў прыпынак у Віцебску.

Гэты унікальны цягнік-музей, створаны 4 гады таму, зыходзячы з наезджых кіламетраў, чатыры разы абышоў зямны шар. За гэты час яго пасажырамі былі больш за паўмільёна жыхароў Расіі. У Беларусь ён прыбыў у другі раз, а ў Віцебск – упершыню, і адразу пасля прыпынку прыцягнуў увагу гараджан.

Экскурсійныя групы, як распавёў начальнік комплексу Сяргей Старасцін, выстройваліся ў чаргу, асабліва шмат было школьнікаў, якім трэба выбіраць прафесію, і знаёмства з падобнай экспазіцыяй некаторым, магчыма, падказала правільны шлях. У складзе цягніка дзевяць выставачных вагонаў, кожны з якіх мае сваю тэматыку. Пачынаецца аповяд з лекцыйнай залы, пасажыры садзяцца ў зручныя крэслы і слухаюць уводную частку. Затым пераходзяць у наступны вагон, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тут змоделявана пераправа праз Няву ў блакадным Ленінградзе. На адной з дыярам намалявана вызваленне Віцебска.

Наведвальнікі, прайшоўшы па ўсім саставе, знаёмяцца з гісторыяй расійскіх стальных дарог, развіццём галіны, найноўшымі дасягненнямі чыгуначнага транспарту і сумежных галін. Тут можна ўбачыць макет першага паравоза, створанага прыгоннымі майстрамі бацькам і сынам Чарапанавымі, і звышхуткасных «Сапсанаў». У сярэдзіне XIX стагоддзя хуткасць цягнікоў складала каля 40 км у гадзіну, сёння яны могуць разганяцца да 250. Цікавасць уяўляюць макеты чыгуначнага комплексу «Байканур», сістэма сонечных модуляў вакзала ў Анапе, інфраструктуры маскоўскага метро і многае іншае.

Але больш за ўсё пасажыры цягніка-музея затрымліваюцца ў апошніх вагонах, дзе ўстаноўлены трэнажоры і мадулятары для навучання машыністаў. Аматары могуць адчуць сябе за пультам лакаматыва або за рулём КамАЗа. Сістэма візуалізацыі – 3D-графіка – дае поўную імітацыю пуцявой абстаноўкі.

Пасля Віцебска састаў адправіўся па іншых гарадах Беларусі.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"