Россонскі і Шумілінскі раёны першымі ў Віцебскай вобласці пералічылі свой гужавы транспарт
4 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Расонскі і Шумілінскі раёны першымі ў Віцебскай вобласці пералічылі свой гужавы транспарт, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Рэгістрацыя гужавога транспарту ў рэгіёне вядзецца з пачатку жніўня. За гэты час на ўлік пастаўлена каля 2,1 тыс. павозак і цялежак, 1682 з якіх належаць прыватным уладальнікам і амаль 380 – гаспадаркам і сельгаспрадпрыемствам. Усе яны перад рэгістрацыяй прайшлі тэхагляд і былі абсталяваны нумарнымі знакамі.
Рашэнне аб рэгістрацыі гужавых павозак прынята ў мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прывядзення іх у адпаведнасць з устаноўленымі правіламі і зніжэння аварый з удзелам гэтага віду транспарту. Праводзіцца дадзеная працэдура бясплатна ў раённых і гарадскіх аддзяленнях ДАІ або па месцы знаходжання транспарту па распрацаваных графіках. Пры гэтым праходзіць яе абавязаны толькі павозкі, якія эксплуатуюцца на дарогах агульнага карыстання.
Акрамя Расонскага і Шумілінскага раёнаў, якія завяршылі дадзеную працэдуру і дзе было налічана 37 і 60 павозак адпаведна, дастаткова паспяхова рэгістрацыя праводзіцца ў Шаркаўшчынскім, Пастаўскім і Браслаўскім раёнах. У немалой ступені гэтаму спрыяе актыўная інфармацыйная праца сярод насельніцтва і сельгасарганізацый, адзначылі ў ДАІ. -0-