Рост інвестыцый і эканамічныя рэформы абяцаюць Віцебскай вобласці ўступленне Беларусі ў САT
Дадзены працэс з'яўляецца адной з прыярытэтных задач знешнегандлёвай палітыкі дзяржавы. Чалецтва ў СА дазволіць нам забяспечыць стабільныя і прадказальныя ўмовы гандлю з краінамі міжнароднай супольнасці. У якасці асноўнага партнёра на шляху інтэграцыі нацыянальнай эканомікі ў сусветную гандлёвую сістэму ўрад вызначыў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый. Пад яе эгідай з 2008 года рэалізуецца шматэтапны праект «Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю праз узмацненне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыялу», які з 2010 года ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі. Перамовы па далучэнні да СА вядуцца па наступных напрамках: прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з шматбаковымі пагадненнямі СА, доступ на рынак тавараў і паслуг, дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадаркі.
— Сёння Беларусь уступіла ў завяршальную стадыю перамоўнага працэсу, — канстатаваў саветнік аддзела СА і ўніфікацыі гандлёвых рэжымаў упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Ігар Піліпенка. — На дадзены момант у арганізацыю ўваходзіць 164 члены.
Як адзначыў на мерапрыемстве намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Канстанцін Чорны, ужо сёння суб'ектам гаспадарання Віцебскай вобласці неабходна весці падрыхтоўку да працы ў новых умовах. І перш за ўсё арганізацыям аграпрамысловага комплексу, якія з'яўляюцца асновай эканомікі, прадпрыемствам, якія займаюцца станка-, прыбора-, машынабудаваннем, бо Віцебшчына з часоў СССР лічылася зборачным цэхам. Не павінна заставацца ўбаку і лёгкая прамысловасць.
На думку Канстанціна Эдуардавіча, нават пасля ўступлення ў СГА нас чакае вельмі вялікая праца, бо нашы прадпрыемствы не ў поўнай меры гатовыя да новых правілаў гульні: патрэбны рэформы ў гаспадарчай дзейнасці, пераход на міжнародную сістэму ўліку, найму, падаткаабкладання, справаздачнасці і многае іншае.