Рост спажывання мясцовых відаў паліва ў ЖКГ Віцебскай вобласці дазволіў скараціць імпарт газу на Br34,7 млн у год
25 жніўня, Дубровенскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Павелічэнне спажывання мясцовых відаў паліва ў сістэме ЖКГ Віцебскай вобласці дазволіла скараціць імпарт прыроднага газу на Br34,7 млн. у год. Аб гэтым паведаміў сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама ў Дубровне начальнік упраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Дзядзёла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ходзе рэалізацыі Праграмы развіцця ЖКГ на 2006-2010 гады 47 кацельняў пераведзены з мазуту на мясцовыя віды паліва. Удзельная вага МВП у паліўным балансе ЖКГ узрасла з 18,5% у 2006 годзе да 44% у 2010 годзе. Рост спажывання МВП за 4,5 года склаў 401 тыс.т умоўнага паліва, што эквівалентна зніжэнню спажывання 349 млн.куб.м прыроднага газу.
Праектам праграмы развіцця малой энергетыкі Віцебскай вобласці да 2015 года запланавана давесці ўдзельную вагу мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе ЖКГ да 80%. Праект будзе прадстаўлены на разгляд дэпутатаў аблсавета ў канцы бягучага года.-0-