Ротару, Лявонцьеў, Кіркораў, Меладзэ, Маісееў прыедуць павіншаваць «Славянскі базар у Віцебску» з дасягненнем паўналецця

20 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Апошнія штрыхі ў канцэпцыю XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўносіць рэжысёрска-пастановачная група. На працягу двух дзён - 20-21 мая - у Віцебску праходзіць яе пасяджэнне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск". Сваё бачанне галоўных фестывальных падзей на абмеркаванне вынеслі рэжысёр канцэртаў урачыстага адкрыцця фестывалю, Дня Расіі, Дня Масквы Міхаіл Высоцкі, пастаноўшчык канцэрта ўрачыстага закрыцця фестывалю Вячаслаў Панін, рэжысёр гала-канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі Ніна Восіпава і Уладзіслава Арцюкоўская, якая будзе ставіць усе канцэрты будучых зорак - удзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2009". Паводле папярэдняй інфармацыі, на фестываль са сваімі сольнымі канцэртамі прыедуць Сафія Ратару, Валерый Леанцьеў, Філіп Кіркораў, Валерый Меладзэ, Барыс Маісееў. Продаж білетаў, як чакаецца, пачнецца ў канцы мая. Самымі дарагімі будуць білеты на канцэрт адкрыцця - Br350 тыс. XVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 10 па 16 ліпеня. Фестываль у Віцебску здабыў славу адной з самых сур'ёзных і буйнамаштабных культурных падзей далёка за межамі краіны.-0-