Калядны падарунак дзецям цяпер можна зрабіць у ЗАГСе

Рождественский подарок детям теперь можно сделать в загсе
«Калядны падарунак дзецям» – першая супольная дабрачынная акцыя аддзелаў адукацыі і ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Яна стартуе 1 снежня і працягнецца да канца месяца.

«

«Калядны падарунак дзецям» – першая супольная дабрачынная акцыя аддзелаў адукацыі і ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Яна стартуе 1 снежня і працягнецца да канца месяца.

Любы ахвотны можа зрабіць калядны падарунак малому, які застаўся без бацькоўскай увагі, сіраце або дзіцяці-інваліду. І не важна, будуць гэта цукеркі, ручкі, алоўкі, сшыткі або цацкі – у святочны дзень, калі хочацца верыць у цуды, усё прынясе дзіцяці радасць.

Супрацоўнікі раённага аддзела ЗАГС будуць запрашаць паўдзельнічаць у акцыі ўсіх, хто прыходзіць да іх падаваць заяву на рэгістрацыю шлюбу або афармляць пасведчанне аб нараджэнні сына ці дачкі.

– Гэта можа стаць сімвалічным асабліва для маладажонаў, – упэўнена начальнік раённага аддзела ЗАГС Алеся Мартынава. – Кожная пара, уступаючы ў шлюб, рана ці позна задумваецца аб працягу сям'і. І чаму б не пачаць з дапамогі чужому дзіцяці, якое таксама мае патрэбу ў клопаце і ласцы.

Святочная пасылка адправіцца ў Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці, каб на Каляды кожнага выхаванца пад ёлкай чакаў падарунак.

Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"