Розничны тавараабарот Віцебскай вобласці за I квартал павялічыўся на 18,7%
У Віцебскай вобласці рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання праз усе каналы рэалізацыі за першы квартал 2013 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года на 18,7%, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.
За мінулы перыяд у рэгіёне было адкрыта 59 гандлёвых аб'ектаў плошчай 6 тыс.кв.м і 10 аб'ектаў грамадскага харчавання на 236 месцаў. З удзелам прадпрыемстваў і арганізацый вобласці праведзены 424 кірмашы выхаднога дня, 519 распродажаў нехарчовых тавараў, больш за 300 рэкламных акцый, 410 выставак-продажаў кулінарных, мучных кандытарскіх вырабаў і паўфабрыкатаў. Уключана ў тавараабарот Br32,4 млрд. Доля рэалізацыі айчынных тавараў у тавараабароце склала 77,6%.
Арганізацыі вобласці за студзень-люты зарабілі Br2,3 трлн. выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг), Br578,6 млрд. чыстага прыбытку. Рэнтабельнасць продажаў склала 5,7%, у тым ліку ў прамысловасці 6,1%, сельскай гаспадарцы - 8%. Прырост выручкі ў разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка забяспечылі ўсе рэгіёны вобласці.