Рубяжы Беларусі заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця сяброўскіх кантактаў з суседнімі краінамі - А.Лукашэнка
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рубяжы Беларусі заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця сяброўскіх кантактаў з суседнімі краінамі, гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі камандзіраванню, асабоваму саставу, ветэранам органаў пагранічнай службы Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як адзначыў Прэзідэнт, ва ўсе часы абарона межаў Айчыны была адной з самых складаных і адказных задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі самым лепшым сваім воінам. І цяперашняе пакаленне вартавых беларускай мяжы, захоўваючы вернасць воінскім традыцыям, праяўляе высокую баявую вывучку.
У апошнія гады праводзяцца істотныя пераўтварэнні пагранічнай дзейнасці, прымаюцца меры па павышэнні надзейнасці аховы дзяржаўнай мяжы, паслядоўна вырашаюцца пытанні яе добраўпарадкавання.
"Нашы рубяжы заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця сяброўскіх кантактаў з суседнімі краінамі. І разам з тым з'яўляюцца эфектыўнай перашкодай сучасным выклікам і пагрозам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя словы падзякі і пажаданні здароўя Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне межаў Айчыны.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што органы пагранічнай службы і надалей будуць надзейным аплотам бяспекі Беларусі.-0-