Рудакоўскія агароднікі сабралі рэкордны ўраджай агуркоў

Рудаковские овощеводы собрали рекордный урожай огурцов
Агароднікі віцебскага цяплічнага камбіната УП «Рудакова» сабралі ў некалькі разоў больш агуркоў першага ўраджаю ў цяпліцах, дзе было заменена асвятляльнае абсталяванне.

– З 6 тыс. адзінак лямпаў і свяцілень замянілі 4,5 тысячы, у асобных цяпліцах – цалкам. Праца працягваецца. На мадэрнізацыю збіраемся выдаткаваць 1 млн уласных сродкаў. Вынік не запаволіў: ужо сабралі 30 т агуркоў гібрыду «мева» супраць 2,3 т на такі ж перыяд мінулага года. І гэта пры тым, што расліны на светлакультуры высадзілі ў звычайныя тэрміны – 20 снежня. Першы ўраджай атрымалі ўжо 10 студзеня, – паведаміла начальнік вытворчасці Раіса Крупаціна.

Новы сезон пачаўся для рудакоўскіх агароднікаў паспяхова. Цяпер ідзе пасадка агурочнай і таматнай расады на астатніх цяплічных плошчах, якія займаюць па 8 га без падсвятлення (на светлакультуры – 1,5 га).

За сезон агароднікі цяплічнага камбіната УП «Рудакова» плануюць сабраць не менш за 10 тыс. т вітаміннай прадукцыі.

"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.