Рудакоўскія памідоры і агуркі раскупляюць не толькі ў крамах, але і на электронных таргах
Прадукцыя цяплічнага камбіната ААТ «Рудакова» Віцебскага раёна не залежваецца на складзе. Пра гэта і многае іншае даведаліся ветэраны АПК Віцебшчыны падчас экскурсіі, арганізаванай камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
На пачатку цяплічнай гаспадаркі «Рудакова» стаяла Раіса Крупаціна, якая ўзначальвае і па сённяшні дзень адно з важных падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства. Першыя цяпліцы былі пабудаваны ў 1976 годзе (на плошчы 3 га частка з іх працягваюць функцыянаваць), у гандаль прадукцыя паступіла ў 1977-м. Новыя энергазберагальныя цяпліцы вышынёй 4-4,5 м і 6 м размешчаны на 18 га, для эканоміі цяпла кожны блок абсталяваны аўтаномнай кацельняй. Уласная міні-ЦЭЦ забяспечвае камбінат электраэнергіяй.
– Мы ніколі дрэнна не працавалі, – кажа Раіса Іванаўна. – Заўсёды ўваходзілі ў тройку лідараў у Беларусі і зараз стараемся трымаць планку, за год атрымліваючы з 1 кв. м 60 кг прадукцыі.
Успамінаючы савецкія часы, Раіса Крупаціна адзначыла, што тады агароднікі, якія атрымлівалі з 1 кв. м 30 кг, былі ўдзельнікамі выставы ВДНГ, узнагароджваліся медалямі і каштоўнымі падарункамі. Цяпер жа падобная ўраджайнасць прывядзе да спусташэння.
«Ці шмат у вашых гародніне нітратаў?» – пацікавіліся ветэраны. Кіраўнік цяплічнай гаспадаркі гарантавала якасць прадукцыі ў любую пару года, за ёй строга сочаць санітарныя службы.
На працягу апошніх 10 гадоў памідоры, агуркі і зеляніна з «Рудакова» не залежваюцца на складзе, а практычна прама з градкі прадаюцца праз электронныя таргі, якія вядзе аддзел рэалізацыі.
Удзельнікаў экскурсіі здзівіў такі факт: тамат расце амаль круглы год і пладаносіць з пачатку красавіка да сярэдзіны лістапада. Агуркі ж высаджваюцца ў два абароты. Нягледзячы на тое, што праца цяплічніц даволі цяжкая, калектыў стабільны, плыннасці кадраў няма. За апошні час прыйшло шмат маладых спецыялістаў, усе атрымалі жыллё.
Калі ў «Рудакове» узводзіліся цяпліцы, Васіль Трафіменка працаваў першым сакратаром Віцебскага райкама КПБ. Вядома, сучасная вытворчасць нельга параўнаць з ранейшай. Але, на думку Васіля Сяргеевіча, на высокім узроўні застаецца адказнасць кадраў, якая спрыяе

дальнейшаму ўдасканаленню.
Сяргей Ляшук. Фота Антона Сцепанішчава. "Віцебскія весці".