Кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў Віцебска выманіў крэдыт у Br200 млн.
11 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў Віцебска выманiў крэдыт у Br200 млн., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва УДФР КДК па Віцебскай вобласці.
Дырэктар закрытага акцыянернага таварыства для атрымання крэдыту прадаставіў у ААТ "АСБ "Беларусбанк" падробленыя дакументы на набыццё тавару ў камерцыйнай структуры. Атрымаўшы грошы, ён аформіў іх як выручку за паслугі, прадастаўленыя яго ЗАТ іншаму прадпрыемству. Такі манеўр дазволіў яму легалізаваць атрыманы крэдыт і выкарыстоўваць яго не на вызначаныя мэты, а на ўласнае меркаванне на вытворчыя патрэбы.
За выманiванне крэдыту і легалізацыю грашовых сродкаў у дачыненні да кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.237 і ч.2 арт.235 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальная мера пакарання па апошняй прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Вядзецца следства.-0-